Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч гатовы даваць паказаньні праз відэаканфэрэнцыю


Адвакат былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Віталь Сярдзюк заявіў аб адсутнасьці падставаў для пачатку працэдуры завочнага асуджэньня свайго падабароннага і сказаў, што Януковіч гатовы даваць паказаньні ўкраінскім сьледчым і судовым органам у рэжыме відэаканфэрэнцыі.

«У Януковіча была выразная просьба — заслухаць яго меркаваньне шляхам відэаканфэрэнцыі», — заявіў адвакат агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Ён адзначыў, што дакумэнты аб гатоўнасьці даваць паказаньні былі накіраваны ў судовыя інстанцыі Ўкраіны, аднак, паводле адваката, «сьледзтва і судовыя органы не жадаюць яго чуць».

Падставамі для завочнага асуджэньня, паводле адваката, могуць зьяўляцца знаходжаньне чалавека ў міждзяржаўным вышуку, у якім Януковіч на сёньня ня лічыцца, і ўхіленьне ад супрацоўніцтва са сьледзтвам. «З прычыны адсутнасьці гэтых двух абавязковых патрабаваньняў юрыдычна працэдура завочнага асуджэньня пачацца ня можа, — падкрэсьліў адвакат Сярдзюк.

«Мы таксама паведамілі, што гатовыя прыняць сьледчага Генэральнай пракуратуры Ўкраіны на тэрыторыі РФ», — сказаў Сярдюк, дадаўшы, што ворганы сьледзтва Ўкраіны адмовіліся ад гэтага.

Раней генэральны пракурор Украіны Віктар Шокін заявіў, што 28 ліпеня распачатая працэдура завочнага асуджэньня шасьці былых высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў, у тым ліку экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG