Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала расейскі крэдыт у 760 мільёнаў даляраў


Грошы на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сёньня ў адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадамі Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведамляе сайт Мінфіна.

Міжурадавае пагадненьне аб выдзяленьні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту падпісалі міністэрствы фінансаў Беларусі і Расейскай Фэдэрацыі 24 ліпеня ў Маскве.

Як паведамлялася раней, пагадненьнем прадугледжана выдзяленьне фінансавых рэсурсаў у расейскіх рублях на суму 760 мільёнаў даляраў. Тэрмін — 10 гадоў, ён уключае ў сябе 4-гадовы льготны пэрыяд.

Паводле дадзеных Мінфіна, зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня 2015 году ўжо складаў 12,7 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG