Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў кіраўнікоў краінаў Афрыкі не зацягваць знаходжаньне ва ўладзе


Барак Абама на прэсавай канфэрэнцыі ў Адыс-Абэбе 27 ліпеня.

Барак Абама на прэсавай канфэрэнцыі ў Адыс-Абэбе 27 ліпеня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаваў выконваць устаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны знаходжаньня ва ўладзе.

У аўторак, выступаючы ў у сталіцы Этыёпіі Адыс-Абэбе, прэзыдэнт ЗША заявіў, што дэмакратыя ў Афрыцы аказваецца пад пагрозай, калі прэзыдэнты не выконваюць канстытуцыйныя тэрміны знаходжаньня ва ўладзе. У якасьці прыкладу ён прывёў нядаўні выбух гвалту ў Бурундзі, дзе прэзыдэнт пайшоў на трэці тэрмін.

«Калі лідэр спрабуе зьмяніць правілы на паўдарогі, каб захаваць пасаду, ён рызыкуе нестабільнасьцю і звадамі, якія мы бачылі ў Бурундзі» — сказаў Абама, выступаючы перад кіраўнікамі дзяржаваў Афрыканскага саюзу.

Абама стаў першым амэрыканскім прэзыдэнтам, які выступіў перад лідэрамі Афрыканскага саюзу за ўвесь час існаваньня гэтай арганізацыі. Пачынаючы свой выступ, ён папярэдзіў, што гаворка будзе доўгай. На што прэзыдэнт камісіі Афрыканскага саюзу Нкасазана Дламіні-Зулу сказала яму: «Не страшна. Мы чакалі гэтага пяцьдзесят гадоў!»

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у аўторак, што Этыёпія «ня зможа цалкам раскрыць патэнцыял сваіх грамадзянаў», калі будзе адпраўляць у турмы журналістаў і абмяжоўваць апазыцыйныя групы.

Улады Этыёпіі прызналі, што ім варта больш рабіць, каб разьвіваць сваю дэмакратыю, але ўдакладнілі, што журналісты, якія знаходзяцца ў турмах, затрыманыя за зробленыя імі злачынствы.

У сваім выступе на сэсіі Афрыканскага саюзу Абама таксама сказаў, што ад лідэраў Цэнтральна-афрыканскай Рэспублікі патрабуецца правесьці выбары, у якіх бы ўдзельнічалі ўсе групы насельніцтва, а таксама ажыцьцявіць мірны пераход улады. Выбары, намечаныя на кастрычнік, павінны забясьпечыць вяртаньне да дэмакратычнага кіраваньня пасьля таго, як паўстанцы з групоўкі Селека зрынулі прэзыдэнта Франсуа Бозізэ ў сакавіку 2013 года, што прывяло да крывавага канфлікту.

XS
SM
MD
LG