Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газаправод паміж Турэччынай і Іранам падарвалі


Верталёт турэцкіх ваенна-паветраных сілаў

Верталёт турэцкіх ваенна-паветраных сілаў

Як паведаміў міністар энэргетыкі Турэччыны Танер Йылдыз, атака адбылася мінулай ноччу на паўднёвым усходзе Турэччыны, за 15 кілямэтраў ад мяжы з Іранам.

Участак газаправоду быў разбураны. У нападзе падазраюцца курдзкія паўстанцы.

Дзяржаўная газавая кампанія Турэччыны, якая сёньня пачала аднаўленьне газаправоду, не паведамляе, калі яго праца будзе адноўленая.

2600-кілямэтровы ўчастак трубаправоду зьвязвае іранскі горад Тэбрыз са сталіцай Турэччыны Анкарой.

Гэта газаправод у мінулым некалькі разоў падрывалі ваяўнікі з Курдзкай рабочай партыі (КРП).

КРП заявіла на мінулым тыдні, што яе перамір’е з Турэччынай фактычна скончылася пасьля таго, як турэцкія ваенна-паветраныя сілы нанесьлі ўдары па лягерах партыі на поўначы Іраку.

Турэцкая авіяцыя таксама нанесла ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі.

«Ісламская дзяржава» вядзе баявыя дзеяньні з курдзкімі ўзброенымі злучэньнямі ў Сірыі і Іраку.

XS
SM
MD
LG