Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 ліпеня: Першы раўнд перамоваў Беларусь-ЭЗ па пытаньнях правоў чалавека


Буслы. Жлобiн. 2015. Аўтар: Ігар Субач

Буслы. Жлобiн. 2015. Аўтар: Ігар Субач

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск: Заплянаванае пасяджэньне палітычнай падгрупы Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.

Брусэль, першы раўнд дыялёгу Эўразьвяз — Беларусь па пытаньні правоў чалавека.

Масква, урачысты прыём у Крамлі з нагоды 1000-годзьдзя з дня сьмерці хрысьціцеля Русі князя Ўладзімера. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правядзе боскую літургію з гэтай нагоды.

Кіеў, прэсавая канфэрэнцыя генэральнага пракурора Ўкраіны Віктара Шокіна. Чакаецца, што будзе паведамлена аб перадачы ў суд справы ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Віктара Януковіча.

У гісторыі

655— Адбылася бітва пад Ашмянамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667), расейскія войскі перамаглі атрады арміі Рэчы Паспалітай.

1794— пакараныя сьмерцю 22 дзеячы Францускай рэвалюцыі, у тым ліку лідэр рэвалюцыі Максімілян Рабэсп’ер.

1821— Пэру абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, пачатак Першай сусьветнай вайны.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — У Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяраў НКВД.

У гэты дзень нарадзіліся:

1812 — Юзаф Крашэўскі, польскі пісьменьнік, гісторык і фальклярыст

1890 — Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі сьвятар

1902 — Карл Попэр, ангельскі філёзаф, стваральнік тэорыі адкрытага грамадзтва

1947 — Алена Бялова, беларуская спартоўка, алімпійская чэмпіёнка па фэхтаваньні, шматразовая чэмпіёнка сьвету і Эўропы.

1954 — Уга Чавэс, вэнэсуэльскі вайсковец і палітык, прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў 1999-2013 гадах.

1961 — Аляксандр Курловіч, беларускі спартовец, заслужаны майстар спорту па цяжкой атлетыцы, двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1988, 1992), шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы.

У гэты дзень памерлі:

1741 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар

1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар

1897 — Янка Лучына, беларускі паэт

1920 — Алесь Гарун, беларускі літаратар

1997— Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, мэмуарыст

Цытата

Дык шануй, беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацьця-народы!

Алесь Гарун

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG