Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

4,5 мільёна рублёў штрафу за прапанову каранаваць Лукашэнку


Мікалай Лусто ў судзе

Мікалай Лусто ў судзе

Суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» і сябра Партыі БНФ Мікалая Лусто вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і пакараў штрафам у 25 базавых велічынь.

Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Матыль.

Лусто прызнаў віну часткова. Актывіст не адмаўляў, што выйшаў на адзіночны пікет, але кажа, што кіраваўся Канстытуцыяй, якая гарантуе свабоду выказваньня меркаваньняў і права на мірныя сходы.

Суд улічыў, што ў Мікалая Лусто абодва бацькі інваліды. Ягоны бацька трапіў у шпіталь, маці засталася адна, а яна зь цяжкасьцю перасоўваецца па кватэры. Суд даў магчымасьць сябрам Лусто, якія прысутнічалі на працэсе, зьезьдзіць да ягоных бацькоў і прывезьці ў суд дакумэнты, якія пацьвярджаюць інваліднасьць.

Трымалі Мікалая Лусто асобна ад іншых адміністрацыйна затрыманых. Яго ахоўвалі амапаўцы ў цывільным. Журналістам кантактаваць зь ім не давалі.

24 ліпеня ў Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму быў затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет. У руках актывіст трымаў плякат «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не — выбарам!» Паводле сьведак, акцыя працягвалася меней за хвіліну. Да Мікалая Лусто адразу падышоў ахоўнік і адвёў актывіста ў будынак ЦВК.

XS
SM
MD
LG