Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка і Грышка пра праваслаўны фэстываль на «лініі Сталіна»


Музычныя героі Лявона Вольскага распавядаюць пра ламаньне цэглы аб галаву пад праваслаўныя сьпевы пад засеньню Сталіна, схаванага ў цэляфан.

Саўка:
Важдзя накрыўшы гразным цалафанам
аны сказалі : шчас пафесьцівалім!

Грышка:
Быў кожны зь іх нібыта апантаны.
А зараз пераходзім да дэталяў.

Саўка:
На лініі, якой даў імя Сталін,
Праходзіць многа разных фесьцівалей.

Грышка:
Нядаўна тампрайшоў, даруй мне, Божа,
Фэст гэты... Прваслаўна- маладзёжны.

Рэфрэн:
На лініі Сталіна
Усё зафэстывалена.
Ой, як нафэстывалена
На лініі Сталіна.

Саўка:
Там многа праваслаўнай маладзёжы
Сабралась, каб паслушаць слова бож'е

Грышка:
І паглядзець, як весела ды сьмела
Спэцназ аб галаву ламае цэглу.

Саўка:
Патом ім пеў ансамбаль праваслаўны
Такія песьні - старыя а глаўнам.

Грышка:
Грымела сьвята праваслаўя фанаў,
А Сталін аж змакрэў пад цэлафанам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG