Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску забаранілі велапрабег у гонар 25-годзьдзя незалежнасьці


Сёньня ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч заплянавала збор подпісаў каля стэлы «Менск — горад-герой», адкуль плянавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Такім чынам меркавалася адзначыць 25-годзьдзе з дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Як паведамляе сайт «Праваабаронцы за свабодныя выбары», менскія ўлады адмовілі ініцыятыўнай групе ў дазволе на правядзеньне велапрабегу, спаслаўшыся на тое, што сябры ініцыятыўнай групы маюць права толькі праводзіць пікеты.

Юрыст Уладзімер Лабковіч пракамэнтаваў такі падыход уладаў да пляну ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч:

«Улады сапраўды могуць не дазволіць велапрабег, таму што гэта масавае мерапрыемства ў грамадзкім месцы, а падчас збору подпісаў на гарадзкіх вуліцах дазволена толькі пікетаваньне. Але ж калі прымяняць закон па ўсіх існуючых канонах, то нават сьвяткаваньне дня нараджэньня ў кавярні можа быць расцэнена як масавае мерапрыемства».

XS
SM
MD
LG