Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына зьвяртаецца да НАТО па дапамогу


Штаб-кватэра НАТО ў Брусэлі.

Штаб-кватэра НАТО ў Брусэлі.

Улады Турэччыны, якая зьяўляецца чальцом Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы, абвясьціла аб тэрміновых кансультацыях НАТО па артыкуле 4 статута Альянсу.

Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў выпадку пагрозы аднаму з чальцоў Альянсу. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на афіцыйны сайт НАТО.

Запыт Турэччыны паступіў у нядзелю; ён зьвязаны з тэрактамі і нападамі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» на турэцкую мяжу на працягу апошняга тыдня. Сустрэча на ўзроўні паслоў ўсіх дзяржаваў-чальцоў адбудзецца ў аўторак, 28 ліпеня. Статут НАТО прадугледжвае дзьве формы мераў у адказ на пагрозу. Жорсткая рэакцыя прадугледжаная ў выпадку ўжываньня 5 артыкулу статуту — пра напад на чальца НАТО. У гэтым выпадку запускаецца мэханізм калектыўнай абароны — усе чальцы Альянсу абавязаныя ўдзельнічаць у адбіваньня атакі.

У прыватнасьці, артыкул 5 быў ўжыты ЗША ў барацьбе з Талібанам пасьля нападу тэрарыстаў на Сусьветны гандлёвы цэнтар у 2001 годзе. Турэччына пакуль ня стала спасылацца на 5 артыкул і абвясьціла аб тым, што сытуацыя адпавядае 4 артыкулу статуту НАТО, які дае дзяржаве-чальцу Альянсу права склікаць тэрміновыя кансультацыі, калі «на думку любога чальца Альянсу, тэрытарыяльная цэласнасьць, палітычная незалежнасьць або бясьпека любой дзяржавы НАТО аказалася пад пагрозай».

У Альянсе нагадваюць, што ўжываньне 4 артыкулу зьяўляецца праявай надзвычайнай сытуацыі. Апошні раз ён ужывалася Польшчай ў 2014 годзе з-за пагрозы атакі Расеі на шэраг краінаў НАТО. У прыватнасьці, выкарыстаньне такіх кансультацыяў дазваляе зразумець, ці ёсьць кансэнсус удзельнікаў Альянсу ў дачыненьні да тых ці іншых мераў па супрацьдзеяньні агрэсіі.

XS
SM
MD
LG