Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч: Эдуард Лобаў — герой, молімся за яго


 Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Эдуард Лобаў ваюе за Ўкраіну. Гэта стала вядома пасьля публікацыі яго відэазвароту на канале youtube у суполцы «Згуртаваньне патрыётаў».

«Думка прыехаць ва Ўкраіну ў мяне зьявілася яшчэ падчас знаходжаньня ў калёніі, але магчымасьці прыехаць не было. Магчымасьць зьявілася толькі пасьля вызваленьня», — гаворыць Эдуард Лобаў у звароце.


Яго паплечнік, сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч кажа, што арганізацыя зь вялікай павагай і гонарам паставілася да рашэньня Эдуарда Лобава, якое было выключна асабістым:


«Усе людзі, якія ваююць за незалежнасьць Украіны і супраць агрэсіі арды, — гэта героі. І натуральна, што Эдуард Лобаў, які вырашыў далучыцца да змагароў, — гэта герой».


Зьміцер Дашкевіч адзначыў, што праз тэхнічныя прычыны магчымасьці камунікаваць з паплечнікам ня мае, але падтрымлівае яго ў малітвах:
«Вядома, там небясьпечна, мы, сябры і паплечнікі Эдуарда, хвалюемся за яго. Молімся за Ўкраіну, за ўкраінскую армію, за ўсіх людзей, якія ваююць, у тым ліку і за нашага сябра Эдуарда Лобава», — сказаў Зьміцер Дашкевіч.

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч


Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе. Да дзейнасьці «Маладога фронту» далучыўся пасьля вяртаньня з войска. Службу праходзіў у 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе ў Віцебску.
У 2011 годзе быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле артыкулу «хуліганства» разам зь лідарам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Выйшаў на волю 18 сьнежня 2014 году.

XS
SM
MD
LG