Пра незвычайную знаходку паведаміў тэлеканал АНТ. Помнікі знайшлі пры будаўніцтве другой чаргі МКАД-2 на ўчастку ад трасы Менск-Горадня да трасы Менск-Брэст.
Аўтары сюжэту паведамляюць, што знойдзеныя ня толькі сярэднявечныя артэфакты, але прадметы першабытнага часу. Месца знаходкі не раскрываюць, нібыта каб зьберагчы каштоўнасьці ад «чорных капальнікаў».