Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская ракета на парадзе ў Крыме звалілася ў ваду на старце


Няўдалы запуск адбыўся падчас урачыстага параду ў гонар дня ВМФ Расеі, які праходзіў у Севастопалі.

Расейскія СМІ паведамляюць, што паглядзець на парад прыйшлі «дзясяткі тысяч гледачоў».

Ракета была выпушчаная са старажавога карабля «Ладный».

Відэазапіс інцыдэнту імгненна трапіў у сацыяльныя сеткі. На ім відаць, што ракета падае літаральна за борт судна і разбурэньняў і ахвяраў удалося пазьбегнуць цудам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG