Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых вядомых тэрарыстаў Данбасу вярнуўся ў Расею і просіць людзей дапамагчы грашыма


Бабай

Бабай

Аляксандра Мажаева па мянушцы «Бабай» і іншых «казакаў» выгналі з Наваросіі.

«Нас папрасілі сысьці. Сказалі, маўляў, калі хочаце жыць, зьяжджайце. Так што знаходзіцца там было вельмі небясьпечна. Казакаў сталі разганяць, некаторых нават у сутарэньнях трымалі. Мяне, слава Богу, пранесла. Таму нам давялося зьехаць». Аднак Мажаеў спадзяецца вярнуцца на Данбас увосень.

Цяпер ён дома ў Беларэчанску. Ён распавядае «Камсамольскай праўдзе», што на працу яго не бяруць як «крымінальнага элемэнта». Раней ён быў судзімы за распаўсюд наркотыкаў, а цяпер знаходзіцца пад сьледзтвам па абвінавачаньні ў пагрозе забойствам. Нядаўна ў яго нарадзіўся трэці сын, і сям’я жыве за грошы, якія атрымліваюць ад дзяржавы як дапамогу «на дзяцей». Бабай просіць дапамогі і нават падае нумар банкаўскага рахунку.

Улетку 2014 украінскае выданьне «Гордон» паставіла Бабая на 10 месца ў сьпісе 13 самых вядомых тэрарыстаў усходу Ўкраіны. Бабай сьцьвярджаў, што прыбыў у Крым 7 сакавіка 2014 году, патруляваў вуліцы ў Сімферопалі, ахоўваў тэлевежу і ўдзельнічаў у блякаваньні ўкраінскіх вайсковых частак. У сярэдзіне красавіка Бабай паехаў у Славянск, пазьней пераехаў у Краматорск. Удзельнічаў у захопе дзяржадміністрацый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG