Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Класкоўскую прымусова лечаць у нэўралягічнай клініцы


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Маці беларускі, асуджанай у Швэцыі за замах на забойства, сьцьвярджае, што яе стан выкліканы немагчымасьцю бачыцца з сынам.

Пра гэта Людміла Класкоўская паведаміла агенцтву Белапан. Паводле Класкоўскай, лячэньне дачкі адкладае яе экстрадыцыю ў Беларусь, якую ўвосень 2014 дазволілі ўлады Швэцыі.

Грамадзянка Беларусі Вольга Класкоўская была прызнаная вінаватай у замаху на забойства свайго мужа Гёкая Безгіна і асуджаная да 8 гадоў турэмнага зьняволеньня. Пазьней тэрмін зьменшылі на адзін год праз апэляцыю.

Малодшы сын Вольгі Класкоўскай Адам нарадзіўся ў Швэцыі ў ліпені 2012 году ў шлюбе з грамадзянінам Швэцыі Гёкаем Безгінам. Пасьля таго, як улады Швэцыі анулявалі від на жыхарства Класкоўскай і прынялі рашэньне аб яе дэпартацыі, сына перадалі пад апеку бацькі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG