Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гімнасьцёрка-купальнік расейскага спартсмэна выклікае гістэрыку ў сацяльных сетках


Сеціва цешыцца відэазапісам выступу дуэта расейскіх сынхраністаў Аляксандра Мальцава і Дарыны Валітавай.

У Казані на спаборніцтвах па парным сынхронным плаваньні Мальцаў выступіў у купальным касьцюме, які імітуе форму чырвонаармейца. Партнэрка ў сьветла-бэзавым купальніку.

Рэсурс rufabula разьмясьціў запіс відэа пад загалоўкам: «Плавай як дзяды!»

На відэазапіс зьвярнуў увагу папулярны расейскі блогер Рустэм Адагамаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG