Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 ліпеня: гадавіна прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце


​Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

У гісторыі

1824— пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу, які злучыў басэйны Нёману і Віслы.

1944— ад нацыстаў вызвалены Беласток, які да вайны належаў Беларусі.

1953— Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэі падпісалі пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў.

1955— Скончылася акупацыя заходнімі саюзьнікамі Аўстрыі, якая цягнулася з канца Другой сусьветнай вайны.

1990— Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1876— Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса, адна са стваральнікаў БСГ.

1877— Уладзімер Перцаў, беларускі гісторык.

1906— Ежы Гедройць, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы.

У гэты дзень памерлі

1697— Дамінік Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, староста лідзкі, ваўкавыскі, вярбілаўскі.

1903— Юльян Крачкоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, гісторык і пэдагог, аўтар «Нарысаў быту заходнерускага селяніна» (1869) — першага падрабязнага дасьледаваньня сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня іх дзяцей.

1969— Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША.

Цытата

«У той час менавіта Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца — незалежна ад гэтага , ад лёсу Беларусі наогул, — зноў жа, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна і гэта будзе ацэнена праз вякі. І тут ня так важна, ці гэта скончылася вялікай удачай, хаця, канешне, шанец быў, вельмі рэдкі. Ну, відаць, грамадзтва перш за ўсё, з пэўных прычын не магло пакарыстацца гэтым шанцам. Але, усё-такі зроблена спроба, можа быць самая радыкальная і самая выніковая спроба з усіх спроб».

Васіль Быкаў, 1997

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG