Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Керчы ў чарзе на паром людзі атрымліваюць інфаркты


Чарга на Керчанскай паромнай пераправе

Чарга на Керчанскай паромнай пераправе

У Керчы ў чарзе на паромную пераправу двойчы выклікалі «хуткую» людзям, якім стала дрэнна з сэрцам. Пра гэта паведамляе Керч.ФМ са спасылкай на супрацоўнікаў хуткай дапамогі.

«На паромнай пераправе 23 ліпеня, у 17:31, хуткая дапамога спатрэбілася 77-гадоваму мужчыну, які пераправіўся на пароме ў Керч. У пацярпелага спынілася сэрца. Мужчына, паводле мэдыкаў, перад падарожжам перанёс тры інфаркты. Ён знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане», — гаворыцца ў паведамленьні.

Яшчэ адну пацярпелую прывезла ў Керч брыгада хуткай дапамогі. У 61-гадовай жанчыны лекары дыягнаставалі інфаркт.

Між тым, як паведамляе выданьне, у Керчы імкліва павялічваецца чарга на паром. Па выходных яна яшчэ больш павялічваецца.

Паромная пераправа праз Керчанскі праліў (пераправа порт «Крым» — порт «Каўказ») — фактычна адзіная транспартная артэрыя, якая злучае анэксаваны Крым з мацерыковай Расеяй.

XS
SM
MD
LG