Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў Афрыку не ўшчамляць геяў. У адказ пачуў, што амэрыканскія каштоўнасьці падзяляюць ня ўсе


У Найробі Барака Абаму сустрэў прэзыдэнт Кеніі Ухуру Кеніята, і амэрыканскі лідэр распісаўся ў кнізе ганаровых гасьцей краіны.
У Найробі Барака Абаму сустрэў прэзыдэнт Кеніі Ухуру Кеніята, і амэрыканскі лідэр распісаўся ў кнізе ганаровых гасьцей краіны.

Выступаючы на ​​сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Кеніі Ўхуру Кеніятам, амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што любая дыскрымінацыя падрывае асновы свабоды.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які прыбыў у пятніцу ў Кенію, заклікаў улады краін Афрыкі не ўшчамляць правы грамадзян з-за іх сэксуальнай арыентацыі.

Выступаючы на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Кеніі Ўхуру Кеніятам, амэрыканскі лідэр падкрэсьліў, што любая дыскрымінацыя падрывае асновы свабоды.

Кеніята, са свайго боку, заявіў, што Кенія і Амэрыка маюць шмат агульных каштоўнасьцяў, але не па ўсіх пытаньнях, адзначыўшы, што ў яго краіне не стаіць праблема абароны правоў геяў. У Кеніі, як і ў многіх краінах Афрыкі, гомасэксуалізм забаронены законам.

Барак Абама стаў першым прэзыдэнтам ЗША, які наведаў Кенію. У гэтай краіне нарадзіўся яго бацька.

У сувязі зь візытам Абамы ў Найробі прынятыя беспрэцэдэнтныя захады бясьпекі — у патруляваньні вуліц кенійскай сталіцы удзельнічаюць ня менш за 10 тысяч супрацоўнікаў паліцыі — чвэрць нацыянальных сіл бясьпекі. Галоўная пагроза зыходзіць ад самалійскай ісламісцкай групоўкі Аш-Шабааб, якая мае кантакты з «Аль-Каідай». У Кеніі на Аш-Шааб ускладаюць адказнасьць за сэрыю нападаў сьмяротнікаў, масавыя расправы і зьдзяйсьненьне выбухаў.

У нядзелю прэзыдэнт ЗША адправіцца ў Этыёпію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG