Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвесьціць францускіх сэнатараў пэрсонамі нон-грата за паездку ў Крым


Француская дэлегацыя ў Сэвастопалі
Француская дэлегацыя ў Сэвастопалі

МЗС Украіны мае намер зрабіць прадстаўленьне Службе бясьпекі Ўкраіны аб забароне на ўезд ва Ўкраіну для ўсіх дзесяці дэпутатаў нацыянальнага сходу і сэнату Францыі, якія на гэтым тыдні наведалі Крым. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін у суботу, 25 ліпеня.


«Талерантнасьць — гэта важная рэч і эўрапейская каштоўнасьць, але я лічу, што тым, хто парушае законы Ўкраіны, няма чаго рабіць у нашай дзяржаве. Шкада, што ў Францыі ёсьць пэўная ніша, якая, спэкулюючы на антыамэрыканізьме, робіць такія рэчы. Хоць там ёсьць некалькі дэпутатаў — гэта экстрэмальныя турысты, і да Асада езьдзілі», — сказаў Клімкін.


Напярэдадні кіраўнік францускай дэлегацыі Цьеры Марыяні заявіў, што паездка ў Крым зьяўляецца асабістай ініцыятывай парлямэнтарыяў, а не афіцыйнай пазыцыяй францускіх уладаў.

МЗС Францыі асудзіў гэты візыт, назваўшы яго парушэньнем міжнароднага права. МЗС Украіны таксама паведаміў, што паездку сэнатараў у Крым не ўзгаднялі з украінскім бокам і яна будзе мець наступствы.

Адмоўнае стаўленьне да гэтага візыту выказалі і прадстаўнікі нямецкага МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG