Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе зьвязваюць нелегальную міграцыю і тэрарызм


Мігранты сядаюць у цягнік у спробе праз Македонію і Сэрбію праехаць у эўразьвязаўскую Вугоршчыну.
Мігранты сядаюць у цягнік у спробе праз Македонію і Сэрбію праехаць у эўразьвязаўскую Вугоршчыну.

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што паміж нелегальнымі мігрантамі, што прыяжджаюць у Эўропу, і распаўсюджваньнем тэрарызму ёсьць непасрэдная сувязь.

Выступаючы ў суседняй Румыніі, лідэр вугорскіх нацыяналістаў выказаў меркаваньне, што тэрарыстаў немагчыма адфільтраваць ад «велізарнага натоўпу» нелегальных мігрантаў.

Паводле Орбана, прыхільнасьць Эўразьвязу абароне правоў чалавека аказалася ня ў стане абараніць эўрапейскіх грамадзян ад злачыннасьці і беспрацоўя.

Вугоршчына будуе плот уздоўж паўднёвай мяжы з Сэрбіяй, разьлічваючы скараціць прыток нелегальных мігрантаў, які рэзка павялічыўся сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG