Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрымалі актывіста з плякатам «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!»


Фота Галіны Абакунчык.

Фота Галіны Абакунчык.

У Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.

У руках ён трымаў плякат «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!»

Перад пачаткам акцыі Мікалай Лусто патлумачыў Свабодзе: «Сваёй акцыяй хачу зьвярнуць увагу грамадзкасьці на тое, наколькі недэмакратычна праводзяцца прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Гэтаксама, як несправядліва яны праходзяць і сёлета. Да прыкладу, не была зарэгістраваная каманда Міколы Статкевіча. Калі ўлада ставіць выбарцаў у падобныя няроўныя умовы, то не патрэбныя выбары, а патрэбная «каранацыя». Тым больш, што «самадзержац» застаецца на сваім месцы, а «прынц» падрастае. Сутнасьць маёй акцыі такая. І яе прысьвячаю Міколу Статкевічу — папярэдняму кандыдату ў прэзыдэнты, які дагэтуль знаходзіцца ў вязьніцы і зьяўляецца палітычным вязьнем.

Акцыя працягвалася менш за хвіліну, напісаў у фэйсбуку лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан. Ён паведаміў карэспандэнту Свабоды, што Мікалая Лусто трымаюць у будынку ЦВК, куды яго адвялі міліцыянты.

«У 15 гадзін ён падышоў да галоўнага ўваходу ў будынак ЦВК і разгарнуў плякат, на якім было напісана: „Навошта выбіраць!Трэба каранаваць!“, была намалявана карона і было падпісана «Не — выбарам!». Не пасьпеў так прастаяць нават хвіліны. Выбег супрацоўнік аховы, схапіў яго за руку і суправадзіў у будынак ЦВК для разбору. Прычым сказалі толькі адно: „Пройдёмте“».

«Наш актывіст, мы і ўся нашая дэмакратычная супольнасьць ведаем, што ў Беларусі сёньня няма выбараў. Збольшага зразумела, што і надалей застанецца Аляксандр Рыгоравіч. Таму мы і вырашылі сказаць, што ня варта марнаваць сродкі на выбары зь вядомым вынікам. Лепш адразу правесьці „каранацыю“. Тое, што Мікалай Лусто быў затрыманы, ледзь пасьпеўшы разгарнуць плякат, пэўна, азначае, што ўлада яшчэ не гатовая да каранацыі», — дадаў Алег Корбан.

Сябра «Альтэрнатывы» Мікалай Лусто — зь Менску, працуе таксістам.

«У яго якраз цяпер выходныя дні, і ён вырашыў выказаць сваю пазыцыю. Магчыма, яго затрымалі, бо гэта адміністрацыйны будынак.Па-другое, ахова, відаць, вырашыла перастрахавацца, бо гэта плякат і нейкі палітычны сэнс. Ім трэба спытацца ў вышэйшага начальства, што зь ім рабіць далей. Я не выключаю, што могуць быць нейкія рэпрэсіі да гэтага актывіста. Але будзем спадзявацца на лепшае».

Мікалай Лусто

Мікалай Лусто

Мікалай Лусто

Мікалай Лусто

Мікалай Лусто

Мікалай Лусто

Затрыманьне

Затрыманьне

XS
SM
MD
LG