Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр расейскіх нацыстаў зьнепрытомнеў, слухаючы прысуд: пажыцьцёвае зьняволеньне


Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў аднаго з ідэолягаў і лідэраў нацыяналістычнай групоўкі «Баявая арганізацыя рускіх нацыяналістаў» (БОРН) Ільлю Гарачава да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі ў калёніі асаблівага рэжыму.


«Прызначыць Гарачаву канчатковае пакараньне ў выглядзе пажыцьцёвага зьняволеньня з адбываньнем у калёніі асаблівага рэжыму», — абвясьціў рашэньне судзьдзя Павел Мялехін.

Адвакат Гарачава Мікалай Полазаў сказаў Бі-бі-сі, што, на яго думку, калегія прысяжных падпала пад ціск з боку пракурора і судзьдзі, акрамя таго, судзьдзя ня даў адвакатам прадставіць важныя доказы і адмаўляў у некаторых навочных стаўках.

«Мы маем намер абскардзіць прысуд у апэляцыйным парадку, каб ён быў разгледжаны іншым судом, іншай калегіяй прысяжных», — заявіў Полазаў.

Ільля Гарачаў

Ільля Гарачаў

Падчас абвяшчэньня прысуду Гарачаў страціў прытомнасьць. Судовыя прыставы паднялі Гарачава і пасадзілі на лаву, пасьля чаго судзьдзя працягнуў чытаць прысуд.

Раней прысяжныя аднагалосна прызналі Гарачава вінаватым ва ўсіх інкрымінаваных яму дзеяньнях. Гаворка ідзе пра забойствы антыфашыстаў Фёдара Філатава і Ільлі Джапарыдзэ, адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, грамадзяніна Таджыкістану Салахідына Азізава і члена групоўкі «Чорныя ястрабы» Расула Халілава. На думку калегіі, падсудны не заслугоўвае літасьці.

Гарачаў быў затрыманы ў Сэрбіі ў траўні 2013 году на запыт генпракуратуры Расеі.

Мікіта Ціханаў

Мікіта Ціханаў

У забойствах таксама ўдзельнічаў іншы актывіст БОРНу Мікіта Ціханаў. Ціханаў быў раней прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня за забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі «Новай газэты» Анастасіі Бабуравай.

Падчас сьледзтва па гэтай справе нацыяналіст Ільля Гарачаў даў паказаньні супраць Ціханава — пасьля ён сьцьвярджаў, што зрабіў гэта пад ціскам ФСБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG