Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына патлумачыла, чаму Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу Статкевіча


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Прычына ў тым, што Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў турме, ня змог асабіста падпісаць скаргу.

Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся разглядаць скаргу палітвязьня Мікалая Статкевіча на Цэнтравыбаркам, які адмовіў у рэгістрацыі ягонай ініцыятыўнай групы.

Як паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, уся справа ў тым, што даверанасьць, якую мае кіраўніца ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, яго жонка Марына Адамовіч, дае права толькі прынесьці скаргу. Але скарга павінна быць падпісаная асабіста патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта. А вось у скарзе Статкевіча ягонага асабістага подпісу не было. Таму Вярхоўны суд адмовіў у разглядзе гэтай справы, бо скарга пададзеная ня той асобай.

Ярмошынай не спадабаўся кот Барсік

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай запыталіся пра яе стаўленьне да вылучэньня ката Барсіка ў якасьці патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Журналісты запыталіся, ці падзяляе яна думку, што гэты жарт паказвае дэвальвацыю прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.

«Мне гэты прыкол не падабаецца. Не падабаецца таму, што ён другой сьвежасьці, — сказала Лідзія Ярмошына. — Калісьці я прачытала кнігу ангельскага пісьменьніка Джона Брэйна, якая называецца „Шлях наверх. Жыцьцё наверсе“, і там адзін з герояў казаў, што пазыцыі партыі торы ў нашай акрузе такія моцныя, што я пры жаданьні мог бы правесьці ў Парлямэнт памыйнага ката. Але ж, ведаеце, гэта Англія зь яе парлямэнцкімі традыцыямі. У нас такіх традыцыяў няма. Я лічу, што гэта прыкол, прыкол, які мне не падабаецца. Чалавек пажартаваў, можа, ня вельмі ўдала. Але я не лічу, што гэта ёсьць зьнявага выбараў у Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG