Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як жыхары Крыму выказваюць сымпатыі да Ўкраіны


Дзяўчына ў колерах украінскага сьцягу. Сімфэропаль

Дзяўчына ў колерах украінскага сьцягу. Сімфэропаль

Крымчане носяць вопратку ў жоўта-сініх колерах, набываюць рэчы з украінскім арнамэнтам альбо прытрымліваюцца адпаведных колераў у афармленьні мерапрыемстваў.

Крым ўжо амаль паўтара года жыве ў новай рэальнасьці, дзе расейская сымболіка цалкам выцесьніла ўкраінскую. Дэманстрацыя ранейшых сымбаляў пагражае затрыманьнем і судом. Нягледзячы на гэта, крымчане знаходзяць розныя спосабы, каб выказаць свае сымпатыі да Ўкраіны: носяць вопратку ў жоўта-блакітных колерах, набываюць рэчы з украінскім арнамэнтам альбо ўжываюць іх у афармленьні. На думку экспэртаў, у цяперашняй атмасфэры крымчане ня бачаць для сябе іншай магчымасьці выказаць сваю нязгоду з тым, што адбываецца на паўвостраве.

Адразу пасьля «далучэньня» да Расеі на паўвостраве ў тэрміновым парадку сталі пазбаўляцца ад украінскіх сымбаляў: сьцягі, гербы, таблічкі на дзяржаўнай мове, шыльды, указальнікі — усё, што нагадвала пра ранейшыя рэаліі, па задумцы ініцыятараў павінна было быць забытае.


У сакавіку сёлета спробы асобных крымскіх актывістаў прадэманстраваць сымболіку на публічных мерапрыемствах скончыліся іх затрыманьнем, а затым судовым працэсам. Удзельнікам акцыі з нагоды 201-й гадавіны з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі, на якой яны разгарнулі ўкраінскія сьцягі, прызначылі папраўчыя працы альбо штрафы.


Яшчэ адна крымская актывістка, папулярная блогерка Ліза Багуцкая таксама не хавала сваёй пазыцыі, апранаючыся ў колеры жоўта-сіняга сьцягу, але ў верасьні мінулага году пасьля ператрусу ў яе доме і допыту супрацоўнікамі праваахоўных органаў яна вымушана была пакінуць Крым, перабраўшыся на мацерыковую Ўкраіну.

Ад вопраткі да аўто

Нягледзячы на запалохваньне і ціск, у сёньняшнім Крыме можна сустрэць нямала сьведчаньняў таго, што жыхары паўвострава па-ранейшаму сымпатызуюць Украіне. Сайт Крым.Реалии ілюструе гэта яркімі фатаграфіямі.

Часта ў Сімфэропалі можна сустрэць людзей у жоўта-блакітным: штаны, шорты, кашулі, футболкі, сукенкі і туфлі. Гэтае спалучэньне адразу ж кідаецца ў вочы.

Часта такую вопратку можна ўбачыць на мерапрыемствах, якія праходзяць пры ўдзеле крымскіх татараў. Апошні раз гэта было падчас сьвяткаваньня 25-годзьдзя зь дня заснаваньня месца кампактнага пражываньня крымскіх татараў Барчокрак (Фантаны) у Сімфэропалі. Тут быў і памост у жоўта-блакітных колерах, на якім праходзілі спартыўныя спаборніцтвы па барацьбе Курэш.

Ня так даўно на рынку ў Сімфэропалі прадавалі вялікі ручнік з выявай Ня так даўно на рынку ў Сімфэропалі прадавалі вялікі ручнік з выявай мапы Ўкраіны. Тады карэспандэнт Крым.Реалии цікавіўся ў прадавачкі, ці ёсьць у яе праблемы з-за такога тавару, на што яна адказвала: «А хто мне будзе плаціць за арэнду?».

Яшчэ адна «жоўта-блакітная славутасьць» — шыльды. У цэнтры Сімфэропалю да гэтага часу можна ўбачыць вялікі надпіс: «Аптэка нізкіх цэнаў», які зьявіўся задоўга да падзей «Крымскай вясны».

Захаваліся таксама жоўта-блакітныя надпісы на стэлах у санаторыі «Кіеў» у Алушце і перад уездам у Сакі. Уладальнікі аўто нярэдка спыняюцца каля гэтых аб’ектаў, каб зрабіць фатаграфіі на памяць.

Надпіс на ўезьдзе ў горад Сакі

Надпіс на ўезьдзе ў горад Сакі

Надпіс у Алушце

Надпіс у Алушце

Машына дарожнай службы Сымферопалю

Машына дарожнай службы Сымферопалю

Экспэрт: гэта сыгналы і ўнутрыкрымскія, і па-за межы паўвыспы

Кандыдат псыхалягічных навук, супрацоўніца Інстытуту сацыяльнай і палітычнай псыхалёгіі Акадэміі пэдагагічных навук Украіны Ірына Брунова-Калісецкая мяркуе, што крымчане, аддаючы перавагу жоўта-блакітным колерам у паўсядзённым жыцьці, выказваюць сваю пазыцыю, паколькі гэта адзіны спосаб у цяперашніх рэаліях.

«Не сакрэт, што далёка ня ўсе жыхары Крыму клікалі Расею і былі рады акупацыі, так званаму «вяртаньню ў родную гавань». Аднак пры існуючай атмасфэры яны ня бачаць для сябе іншай магчымасьці выказваць сваю пазыцыю з гэтай нагоды, пазыцыю непрызнаньня так званага «рэфэрэндуму» і так званага «ўзьяднаньня», — кажа Брунова-Калісецкая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG