Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 ліпеня: 65 гадоў зь дня нараджэньня Генадзя Грушавога


 Менск, рынак Ждановічы. Аўтар: Юлія Калодкіна
Менск, рынак Ждановічы. Аўтар: Юлія Калодкіна

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск, адкрыцьцё IV Форуму грамадзкіх экалягічных арганізацый Беларусі. Месца правядзеньня — Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёганэса Раў (пр-т Газэты «Праўда», 11).

Менск, у дзень нараджэньня стваральніка Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога блізкія яму людзі зьбяруцца ў Садзе Надзеі яго імя каля грушы, калісьці пасаджанай самім Грушавым з нагоды дзясятай гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Сад надзеі, які знаходзіцца ў Менску побач з храмам прыходу «Усіх Тужлівых Радасьці» (вул. Прытыцкага, 65), цяпер носіць імя Генадзя Грушавога. Пачатак сустрэчы ў памяць Генадзя Грушавога ў 14.

Гародня, пачатак чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы пройдуць у спартовым комплексе «Нёман». Адкрыцьцё чэмпіянату — ў 16 гадзінаў.

У Віцебску пачынаюцца XXV Міжнародныя Шагалаўскія чытаньні.

Менск, кангрэс Сьведкаў Іеговы адбудзецца на стадыён «Трактар» (вул. Ванеева, 3). У гэтым годзе тэма кангрэса — «Насьледуйце Ісусу!». Пачатак у 9-20.

Азэрбайджан: пачатак судовага працэсу над журналісткай Радыё Свабода Хадзіджай Ісмаілавай. Ісмаілава была арыштаваная 5 сьнежня летась паводле абвінавачваньня ў падбухторваньні чалавека да спробы самагубства. У лютым сёлета ёй былі прад’яўленыя новыя абвінавачваньні — ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і злоўжываньні службовым становішчам. На думку праваабаронцаў перасьлед Ісмаілавай — частка кампаніі, якая праводзіцца ўрадам прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева, з мэтай прымусіць замаўчаць крытыкаў улады.

Расея: ноч памяці Уладзіміра Высоцкага.

Украіна: апошні тэрмін выплаты Ўкраінай купоннага плацяжу па аблігацыях на суму 120 млн даляраў, у выпадку нявыплаты краіне пагражае тэхнічны дэфолт.

У гісторыі

1198 — Заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1959 г. — У ходзе візыту ў СССР на адкрыцьці амэрыканскай выставы ў Маскве віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан меў дыскусію з савецкім генэральным сакратаром Мікітам Хрушчовым (знакамітая «кухонная спрэчка»).

1993 — у Лідзе адкрыты помнік Францішку Скарыну.

1993 — Канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікаванае паведамленьне Цэнтральнага Банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — У Наваградку адкрыты мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз таемна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1754 — Юзаф Арнульф Гедройц, князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменьнік, асьветнік, перакладнік

1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч

1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар

1950 — Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзеяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобыля».

1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар

1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету

Цытата

Здаровы сэнс прыходзіць дзякуючы досьведу, а досьвед прыходзіць дзякуючы адсутнасьці здаровага сэнсу.

Сімон Балівар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG