Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Выбары ідуць паралельна з рэальным жыцьцём»,— апытаньне ў Горадні


Ці верыце вы ў сумленнасьць беларускіх выбараў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Малады мужчына: «Калі б у Беларусі былі выбары, то можна было б у гэта верыць. А на сёньняшні дзень тая кампанія, што ўжо адбываецца, відавочна несумленная. І гэта было відаць па тым, як фармаваліся камісіі. Таму казаць, што будзе нейкі новы сцэнар, адрозны ад апошніх 20 гадоў, не выпадае. Адпаведна, выбараў няма, і таму ні пра якую сумленнасьць гаворка не ідзе».

Малады мужчына: «Я думаю, што ў гэта ўжо ніхто ня верыць. У мяне такое адчуваньне, што выбары наагул паралельна існуюць з рэальным жыцьцём, так бы мовіць, самастойна, і яны адарваныя ад нашага жыцьця. У мяне такое адчуваньне, што ад нас наагул нічога не залежыць».

Жанчына пэнсійнага веку: «Так. Таму што лічу, што дзяржава больш-менш трымаецца на паверхні ў сусьветнай сыстэме».

Жанчына пэнсійнага веку: «Тут бабка на дваіх сказала. Усё залежыць ад таго, якія будуць створаны ўмовы. І ня толькі для сябраў выбарчых камісіяў, а для правяраючых, кантралюючых органаў, назіральнікаў і для ўсіх нас наагул...»

Жанчына пэнсійнага веку: «Не, ня веру. У любым выпадку не на 100%, бо сыстэма ў нас такая. Нестае справядлівасьці і праўды падчас выбарчай кампаніі...»

Жанчына сярэдняга веку: «Так, я веру. А ўсё, што там кажуць пра іх несумленнасьць, — гэта глупства. Галасы лічаць чэсна, хіба ня так?»

Жанчына сярэдняга веку: «Улічваючы тое, якая ў нас у краіне абстаноўка ў пляне парадку, то я б сказала, што, напэўна, гэта будзе выбар народа...»

Мужчына перадпэнсійнага веку: «Справа ў тым, што я сам у камісіі працую, і я б не сказаў, што там нешта падтасоўваюць. Падлічваецца ўсё справядліва, і я лічу, што і гэтым разам усё будзе ў парадку».

Мужчына сярэдняга веку: «Веру, бо добра жывём: вайны няма, сонца сьвеціць, дзеці ходзяць у школу — і слава богу...»

XS
SM
MD
LG