Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна хочуць вярнуць былы таваразварот


Сёньня ў Чарнігаве пачынаюць працу экспэрты дзьвюх краін. Яны рыхтуюць прапановы для сваіх урадаў па павелічэньні таваразвароту паміж Украінай і Беларусьсю.

А заўтра там жа адбудзецца паседжаньне беларуска-ўкраінскай камісіі па гандлёва-эканамічнай працы. Беларускую дэлегацыю ачоліць віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, украінскую — віцэ-прэм’ер Генадзь Зубко.

Пра гэта паведаміў сёньня на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі прэсавы сакратар міністэрства Дзьмітры Мірончык. Ён сказаў:

«Апошняе такое паседжаньне адбылося больш як два гады таму. Таму мы лічым аднаўленьне яго значнай падзеяй.

Украіна была і ёсьць адным з асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі. Звычайна таваразварот паміж нашымі краінамі складае 6 мільярдаў даляраў, а ў 2012 годзе ён дасягнуў ажно 8 мільярдаў.

Аднак апошнім часам становішча пагоршылася. Напрыклад, за першыя пяць месяцаў гэтага году беларускі экспарт ва Ўкраіну, калі глядзець па цэнах, скараціўся аж на 40%.

Таму трэба тэрмінова ўзнаўляць працу і выходзіць на былыя рубяжы.

Беларускі бок лічыць, што гандлю не спрыяюць, акрамя аб’ектыўных складанасьцяў, зьвязаных з падзеямі ва Ўкраіне, і штучныя перашкоды: напрыклад, імпартны збор, уведзены Ўкраінай. Мы суседзі, і нам лёс наканаваў працаваць разам. І беларускі бок выказвае зацікаўленасьць у такой працы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG