Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пагуляе з Расеяй у «армейскія гульні»


З 1 да 15 жніўня ў Расеі пройдуць Міжнародныя вайсковыя гульні, у якіх будуць задзейнічаныя ўсе віды і роды войскаў.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл РФ генэрал-лейтэнант Іван Бувальцаў.

Удзельнікі вайсковых гульняў будуць спаборнічаць у конкурсах «Танкавы біятлён», «Авіядартс», «Касьпійскае мора», «Адкрытая вада», «Майстры супрацьпаветранага бою» ды іншых.

У большай частцы конкурсаў, акрамя Расеі, будуць удзельнічаць Кітай і Беларусь.

«Ідэя правядзеньня конкурсаў нарадзілася ня ўчора, — адзначыў Бувальцаў. — Быў прааналізаваны ўзровень падрыхтоўкі вайскоўцаў. Была неабходнасьць нешта кардынальна памяняць у падрыхтоўцы асабовага складу. Адным з складнікаў, які можа павысіць узровень падрыхтоўкі, сталі конкурсы. Вынікі былі вельмі пераканаўчыя».

Вайсковыя гульні будуць праводзіцца на тэрыторыі трох вайсковых акругаў: Заходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай — ад Новасыбірску да Касьпійску, нагадаў Бувальцаў. На тэрыторыі гэтых акругаў будзе задзейнічана 11 палігонаў.

XS
SM
MD
LG