У інтэрвію Радыё Свабода яна заявіла, што тым часам як «Расея губляе ўсе свае пляцдармы» ў дыпляматычных колах, «Грузія набірае новых сяброў».
Міністар сказала, што Грузія будзе працягваць «паступова рухацца ў кірунку эўрапейскай інтэграцыі і ніякія правакацыі ня змогуць спыніць ці запаволіць гэты працэс». Хідашэлі таксама адзначыла, што «ніхто ня мае ніякіх ілюзіяў наконт Расеі» і што «ніхто ў сьвеце ня думае пра Расею як пра партнэра».
Абвінавачваючы расейскіх вайскоўцаў у «акупацыі» сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — Хідашэлі заявіла, што «самі расейскія салдаты» будуць аднаўляць межы Грузіі на пазыцыях 1992 году пасьля інтэграцыі краіны ў «эўрапейскую сям’ю».
Расейскія войскі застаюцца ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пасьля расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году.