Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з францускім акторам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з францускім акторам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё.

Сустрэча была нефармальнай. «Пагутарылі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным сьвеце, разьвіцьця тэхналёгій па вырошчваньні экалягічна чыстых прадуктаў харчаваньня. Былі таксама закранутыя магчымыя пэрспэктыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва», паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Лукашэнка правёў для Дэпардзьё экскурсію па сваёй рэзыдэнцыі «Азёрны» ў Астрашыцкім Гарадку, паказаў сельскагаспадарчыя прылады і павучыў француза касіць ручной касой.

3 ліпеня Жэрар Дэпардзьё наведаўся ў пасольства Беларусі ў Парыжы, каб праз кіраўніка дыпмісіі Паўла Латушку павіншаваць беларусаў з афіцыйным Днём незалежнасьці. Там ён атрымаў запрашэньне наведаць Беларусь. Яшчэ раней Дэпардзьё нібыта быў уражаны, што, як і Ўладзімер Пуцін, беларускі кіраўнік гэтаксама б’е рэкорды, набіраючы на выбарах больш за 80% галасоў электарату.

Два гады таму Жэрар Дэпардзьё атрымаў расейскі пашпарт і заявіў пра поўную падтрымку расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і гатовасьць «памерці за Расею». Аднак жыве Дэпардзьё ў Бэльгіі, куды ўцёк ад высокіх францускіх падаткаў «на багацьце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG