Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіруючая кааліцыя ва Ўкраіне не падтрымала ідэю рэфэрэндуму


З гэтай ініцыятывай напярэдадні выступіў лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш.

Лідэры ўкраінскай кіруючай кааліцыі не падтрымалі ініцыятыву арганізацыі «Правы сэктар» аб правядзеньні ўсеўкраінскага рэфэрэндуму.

Выступаючы ў сераду перад журналістамі ў Кіеве, лідэр фракцыі «Блёк Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Юры Луцэнка выказаўся супраць самой ідэі рэфэрэндуму.

У сваю чаргу лідэр фракцыі «Самопомич» Алег Беразюк адзначыў, што ня бачыць для яго правядзеньня ніякіх падстаў.

У аўторак лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш заявіў, што ягоная арганізацыя будзе дамагацца выкананьня сваіх патрабаваньняў у прававым полі — праз рэфэрэндум па шэрагу пытаньняў — у прыватнасьці, аб недаверы ўраду, аб легалізацыі дабравольніцкага руху, аб блякадзе акупаваных тэрыторыяў на ўсходзе краіны.

XS
SM
MD
LG