Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы беларус, які падазраецца ў забойстве ў Празе


Паводле інфармацыі чэскага інтэрнэт-рэсурсу Novinky.cz у ноч з аўторка на сераду праская паліцыя затрымала беларуса Аляксандра Астапчука, якога з мінулага чацьвярга расшуквалі за забойства грамадзяніна Латвіі.


Як мы ўжо паведамлялі, 16 ліпеня днём ў Празе на аўтобусным прыпынку побач з аўтобусным вакзалам Флорэнц адбылася бойка паміж дзьвюма мужчынамі. У выніку канфлікту адзін зь іх, 34-гадовы грамадзянін Латвіі, атрымаў нажавыя раненьні і памёр ад іх на месцы. Забойца пасьпеў уцячы яшчэ да прыезду паліцыі.


Як паведамляецца, канфлікт са сьмяротным вынікам адбыўся з-за дзяўчыны, якая праходзіць па справе сьведкай. Забойства зьняла здымачная група з Чэскага Тэлебачаньня, якая выпадкова здымала побач зь месцам трагедыі іншы рэпартаж.


У нядзелю ўвечары прэсавы сакратар праскай крымінальнай паліцыі Томаш Гулан паведаміў, што падазраваным зьяўляецца 29-гадовы мужчына «беларускага паходжаньня» Аляксандар Астапчук. Паліцыя палічыла яго небясьпечным і папярэдзіла, каб людзі не спрабавалі самі яго затрымаць.

Цяпер сіламі паліцыі падазраваны затрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG