Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ заблякавала 5 500 000$ на рахунках сям’і Януковіча


Травень 2010, архіўнае фота
Травень 2010, архіўнае фота

Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляе, што заблякавала у Дзяржаўнай казначэйскай службе 110 000 000 грыўняў (5 500 000$), прызначаныя кампаніі «МАКО-Трэйдынг», уладальнікам якой зьяўляецца Аляксандр Януковіч, сын экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

«Праваахоўнікі ўстанавілі, што да казначэйскай службы паступіла даручэньне Мінюсту Ўкраіны аб пералічэньні гэтай сумы на рахункі „МАКО-Трэйдынг “. Па рашэньні суду грошы былі былі сьпісаныя Дзяржаўнай выканаўчай службай з рахункаў фірмы „Арселор Мітал Крывы Рог“ на карысьць структуры Аляксандра Януковіча, якая зьвярнулася з пазовам аб спагнаньні доўгу», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ.


Па дадзеных спэцслужбы, Генпракуратуру паінфармавалі аб сытуацыі для накладаньня арышту на заблякаваныя сродкі.

Па дадзеных МУС Украіны, у пачатку гэтага года Віктар Януковіч быў абвешчаны ў міжнародны вышук з мэтай арышту і наступнай экстрадыцыі ва Ўкраіну для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па абвінавачваньні ў растраце сродкаў у асабліва буйных памерах. Акрамя яго, у вышук абвясьцілі таксама яго сына Аляксандра Януковіча, экс-прэм’ер-міністра Мікалая Азарава, экс-міністра аховы здароўя Раісу Багатырову, экс-міністра фінансаў Юрыя Колабава, былога кіраўніка «Укртелекома» Георгія Дзекона.

21 ліпеня стала вядома, што Інтэрпол зьняў інфармацыю аб вышуку Януковіча. У МУС заявілі, што гэта зрабілі часова з-за абскарджаньня аб’явы ў вышук адвакатамі Януковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG