Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатар Маскаль — пра кантрабанду зь Беларусі


Генадзь Маскаль

Генадзь Маскаль

Губэрнатар Закарпацкай вобласьці Генадзь Маскаль заявіў, што з Беларусі ва Ўкраіну ідзе кантрабанда цыгарэт.

Пра гэта паведамляе УНИАН.


У выніку ператрусаў стала вядома, што частка канфіскаваных цыгарэт — беларускія, і гэта паказвае на той факт, што ў Чарнігаўскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю ёсьць «вокны» для кантрабандыстаў, лічыць Маскаль.


Але асноўны пастаўшчык цыгарэт, якія затым нелегальна перапраўляюцца за мяжу, — Львоўская тытунёвая фабрыка.


Маскаль дадаў, што для ўзмацненьня барацьбы з кантрабандай празь зялёную мяжу ўздоўж Закарпацьця на ўсіх чатырох перавалах, вядучых у вобласьць, выстаўленыя пасты з супрацоўнікаў мытні, памежнай службы, МУС, СБУ і фіскальнай службы.


Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што менавіта пераразьмеркаваньне патокаў кантрабанды выклікала рэзанансны канфлікт ў Мукачаве.

11 ліпеня ў Мукачаве распачалася перастрэлка. Паводле мясцовых СМІ, канфлікт узьнік паміж «Правым сэктарам» і людзьмі з акружэньня дэпутата Вярхоўнай Рады Міхаіла Ланё. Загінулі па розных зьвестках ад двух да чатырох чалавек, паранена каля дзясятка. Паводле дадзеных некаторых СМІ, канфлікт узьнік з-за падзелу патокаў кантрабанды ў рэгіёне, у прыватнасьці з-за кантролю над кантрабандай цыгарэт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG