Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія генэралы папярэджваюць аб расейскай пагрозе


генэрал Марк Мілі
генэрал Марк Мілі

Чацьвёрты амэрыканскі высокапастаўлены вайсковец кажа пра экзыстэнцыйную пагрозу з боку Расеі.

Расея ўяўляе сабой пагрозу існаваньню Злучаных Штатаў, паколькі ў яе досыць ядзернай зброі для таго, каб зьнішчыць ЗША, заявіў у аўторак на слуханьнях у Сэнаце генэрал Марк Мілі, прызначаны на пасаду начальніка штаба амэрыканскіх сухапутных сіл.

«Яна ўяўляе пагрозу існаваньню ЗША, таму што ў яе ёсьць магчымасьць. Ці ёсьць y яе намеры, я ня ведаю. Але з 2008 году Расея паводзіць сябе вельмі-вельмі агрэсіўна», — падкрэсьліў генэрал Мілі. Ён стаў чацьвёртым за апошнія тыдні высокапастаўленым амэрыканскім вайскоўцам, якія выступілі з падобнай ацэнкай пагрозы з боку Расеі. Да яго з такімі папярэджаньнямі перад амэрыканскімі заканадаўцамі выступілі міністар ВПС ЗША, кандыдаты на пасаду кіраўніка Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў і яго намесьніка. На думку генэрала, Злучаныя Штаты павінны павялічыць колькасьць сваіх вайскоўцаў, якія нясуць часовае патруляваньне на тэрыторыі ўсходнеэўрапейскіх краін для таго, каб зрабіць дадатковае папярэджаньне Маскве.

Сэнатар-рэспубліканец ад штата Аляска Дэн Салівэн выступіў на слуханьнях з крытыкай рашэньня амэрыканскага вайсковага кіраўніцтва скараціць на 2500 чалавек колькасьць кантынгенту на вайсковай базе Элмэндорф-Рычардсан у Анкорыджы, што складае 60 працэнтаў агульнай колькасьці вайскоўцаў на базе. Сэнатар назваў «насьмешкай» існуючы плян дзеяньняў Пэнтагону ў арктычным рэгіёне, дзе фактычна ня ўлічваецца расейскі фактар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG