Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правы сэктар» заклікае да рэфэрэндуму аб недаверы парлямэнту, ураду і прэзыдэнту


Дзьмітры Яраш падчас народнага веча, 21.07.2015

Дзьмітры Яраш падчас народнага веча, 21.07.2015

Лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш заклікае да правядзеньня рэфэрэндуму аб недаверу ўладзе. Пра гэта ён заявіў на вечы, што працягваецца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

«Першае — гэта недавер уладзе. Другое — мы патрабуем, каб нарэшце вайна, якая вядзецца Расеяй супраць Украіны, была прызнаная вайной, а не АТА. І тут мае слова сказаць украінскі народ. І трэцяе — мы выступаем за поўную блякаду акупаваных тэрыторый», — падкрэсьліў Яраш.

Разам з тым «Правы сэктар» не зьбіраецца адклікаць свае падразьдзяленьні з усходу Ўкраіны.

21 ліпеня ў Кіеве на Майдане прайшло веча «Далоў уладу здраднікаў!», якое арганізаваў «Правы сэктар» пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Яраша.

Перад гэтым ва ўкраінскай сталіцы адбыўся зьезд «Правага сэктару», на якім партыя вылучыла шэраг патрабаваньняў. У прыватнасьці, «Правы сэктар» патрабуе рэфэрэндуму аб недаверы парлямэнту, ураду і прэзыдэнту. Яны таксама патрабуюць адмены Менскіх дамоўленасьцяў, легалізацыі добраахвотніцкіх батальёнаў і адстаўкі кіраўніка МУС Арсена Авакава.

11 ліпеня паміж байцамі «Правага сэктару» і праваахоўнікамі і, паводле некаторых паведамленьняў, ахоўнікамі народнага дэпутата Міхаіла Ланё адбылася страляніна. Загінулі ня менш як два чалавекі, каля паўтара дзясятка былі параненыя. Прычыны канфлікту яго ўдзельнікі, а таксама сродкі масавай інфармацыі прыводзяць зусім розныя.

XS
SM
MD
LG