Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьбіраюцца судзіць журналістку


Аліна Скрабунова

Аліна Скрабунова

Незалежную журналістку з Магілёва Аліну Скарабунову вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ.

На яе складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Скрабунову вінавацяць у «незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі». У Ленінскім аддзеле міліцыі журналістку азнаёмілі з матэрыяламі справы і выпісалі позву ў суд на 23 ліпеня.

«Мяне вінаваць толькі у вырабе прадукцыі СМІ. У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэньня не пазначаны канкрэтны сродак масавай інфармацыі, — сказала Аліна Скрабунова. — Пазначана толькі, што адсутнічала акрэдытацыя. У матэрыялах справы было нямала апытаных. Бальшыня не далі ніякіх камэнтароў. Дзьве жанчыны далі, таму міліцыя лічыць іх сьведчаньні доказамі маёй віны».

За няпоўны год на Магілёўшчыне гэта трэцяя справа супраць мясцовых журналістаў-фрылянсэраў. Летась пакаралі штрафам у 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў) журналіста Аляксандра Буракова. Яго прызналі вінаватым у супрацоўніцтве без акрэдытацыі зь «Нямецкай хваляй».

Таксама летась ў Бабруйску на 32 базавыя велічыні (4 мільёны 800 тысяч рублёў) аштрафавалі Марыну Маўчанаву. Як вынікала з матэрыялаў справы, падчас маніторынгу інтэрнэту міліцыянты выявілі публікацыю журналісткі на сайце тэлеканалу «Белсат». Журналістку прызналі вінаватай у незаконным распаўсюдзе інфармацыі.

XS
SM
MD
LG