Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: Калі вы не прымаеце пагадненьне, вы выбіраеце вайну


Рада бясьпекі ААН ухваліла пагадненьне па іранскай ядзернай праграме, заключанае паміж Іранам і шасьцю краінамі — Вялікабрытаніяй, ЗША, Кітаем, Нямеччынай, Расеяй і Францыяй.

У Кангрэсе ЗША пачынаецца разгляд гэтага пагадненьня, які будзе доўжыцца 60 дзён. Толькі парлямэнт можа скасаваць санкцыі, якія былі ўведзеныя Злучанымі Штатамі адносна Ірану ў дадатак да міжнародных санкцыяў ААН.

Адміністрацыя Барака Абамы сутыкаецца і ў грамадзтве, і ў Кангрэсе з моцнай апазыцыяй пагадненьню. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» выклаў пазыцыю адміністрацыі, патлумачыў, чаму, на яго погляд, Кангрэс павінен ухваліць пагадненьне зь Іранам:

«Я зьбіраюся расказаць праўду аб пагадненьні. Ёсьць шмат людзей, якія выступалі супраць пагадненьня перш чым яны яго прачыталі. Я маю на ўвазе, што многія зь іх прызналіся, што не чыталі тэкст пагадненьня, калі пачалі выступаць супраць яго.

Некаторыя людзі проста выступаюць супраць ідэі заключыць зьдзелку зь Іранам. Але я думаю, што, калі людзі рэальна глядзяць на тое, што атрымалася, калі яны бачаць, што гэта на самай справе магчымасьць пакончыць з патэнцыялам ядзернай зброі, што гэта адкрывае магчымасьць для іншых добрых справаў, я думаю, што людзі будуць бачыць выгаду гэтага.

Я рады, што ў нас ёсьць 60 дзён, каб убачыць, што калі вы не прымаеце гэтае пагадненьне, вы выбіраеце канфлікт і вайну. Калі мы ня ўхвалім гэтае пагадненьне, аятала скажа: „Чаму я павінен весьці перамовы з гэтымі людзьмі?“ Чаму нашы калегі ў сьвеце падтрымліваюць санкцыі? Яны кажуць — санкцыі мусілі быць, каб атрымаць пагадненьне. Але калі мы адкінем пагадненьне, усё разбураецца зь вялікай небясьпекай для рэгіёну».

XS
SM
MD
LG