Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ адмовілася пацьвердзіць адвод ўзбраеньняў сэпаратыстамі


Назіральнікі АБСЭ на Данбасе называюць тое, што адбываецца, «узмоцненым перамяшчэньнем ўзбраеньняў».

Спэцыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) адмовілася пацьвердзіць адвод ўзбраеньняў калібрам менш за 100 мм сэпаратыстамі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

«У цяперашні час мы можам назіраць узмоцненае перамяшчэньне ўзбраеньняў. Гэта ня сьведчыць аб адводзе», заявіў намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандар Хуг у інтэрвію нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву dpa. Паводле яго, ёсьць толькі аднабаковая заява сэпаратыстаў, якую АБСЭ ня можа пацьвердзіць. Пры гэтым ён адзначыў, што пакуль няма пагадненьня аб тым, якія ўзбраеньні, куды і да якога тэрміну павінны быць перамешчаныя.

18 ліпені ўлады «ДНР» абвясьцілі аб рашэньні адвесьці ад лініі судакрананьня бакоў ўзбраеньняў калібру менш за 100 мм. 20 ліпеня сэпаратысты паведамілі аб адводзе пяці танкаў і 77 БМП. Кіеў не паверыў у гэтыя словы, нагадаўшы, што раней сэпаратысты некалькі разоў «дэманстравалі» адвод ўзбраеньняў прадстаўнікам АБСЭ, а потым вярталі тэхніку назад і працягвалі абстрэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG