Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты talaka.by запусьцілі конкурс гарадзкіх праектаў #РазамМінск


Менск
Менск

Удзельнічаць у конкурсе могуць праекты, накіраваныя на паляпшэньне гарадзкога сацыяльнага і культурнага асяродзьдзя сталіцы Беларусі. Пераможцаў чакае прызавы фонд у $2000.

Арганізатарамі конкурсу выступілі грамадзкая некамэрцыйная плятформа Talaka.by, кампанія velcom і інтэрнэт-партал Onliner.by. Радыё Свабода зьяўляецца інфармацыйным партнэрам конкурсу.

Да ўдзелу ў рэаліці-конкурсе #РазамМінск запрашаюцца актыўныя менчукі, якія хочуць разьвіваць свой горад і паляпшаць жыцьцё яго жыхароў у розных сфэрах: экалёгія, культура, адукацыя, музыка, спорт, тэхналёгіі, даступнасьць і г.д. Удзельнікі змогуць прайсьці ўсе этапы ад прыдумваньня ідэі да поўнай рэалізацыі праекту пры падтрымцы каманды Talaka.by і дапамогі гледачоў.

Каб стаць удзельнікам рэаліці-конкурсу, прапануецца апублікаваць сваю ідэю у Інкубатары ідэй на плятформе Talaka.by. Спачатку неабходна сабраць каманду мінімум з двух чалавек і атрымаць 25 пазнакаў «Гэта важна». Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 27 ліпеня ўключна.

Каманды, якія за месяц пасьпяхова завершаць свае міні-праекты, пазмагаюцца за прызы ў некалькіх намінацыях: «Лепшы гарадзкі праект», «Выбар менчукоў», спэцыяльная намінацыя Talaka.by «Сацыяльны прадпрымальнік». Кампанія velcom, якая разьвівае сучасную гарадзкую культуру і дапамагае дзецям, у рамках конкурсу заснавала спэцыяльную намінацыю «Дзіцячы горад».

Пераможцы рэаліці-конкурсу #РазамМінск будуць абвешчаныя 16 верасьня.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі #РазамМінск можна на сайце конкурсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG