Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіргіскі парлямэнтар мог дапамагаць «Ісламскай дзяржаве»


У Кіргізстане затрыманы былы дэпутат парлямэнту за пасярэдніцтва, якое ён аказваў баевікам арганізацыі «Ісламская дзяржава». Ён быў затрыманы ў аэрапорце Бішкеку пры спробе пакінуць краіну.

Імя і прозьвішча затрыманага пададзеныя як К.М.К. Вядома таксама, што ён належаў да партыі «Ак Жол» («Сьветлы шлях»), якая была кіруючай у часы прэзыдэнтцва Курманбека Бакіева. Паводле Камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану, затрыманы перадаваў тэрарыстычнай групоўцы грошы і забясьпечваў яе зброяй. Мясцовыя СМІ выказваюць вэрсію, што затрыманым можа быць Максат Канакунаў.

У Камітэце нацыянальнай бясьпекі сьцьвярджаюць, што былы дэпутат «меў непасрэдны кантакт і ўстойлівую сувязь» зь сябрамі тэрарыстычнай арганізацыі ІД, якія былі зьнішчаныя ў Бішкеку 16 ліпеня. Затрыманы перадаваў баевікам грошы і забясьпечваў зброяй. Паводле інфармацыі камітэту, па «наводцы» затрыманага баевікі мелі намер напасьці на фінансавыя ўстановы Кіргізстану, каб здабыць сродкі для фінансаваньня сваёй дзейнасьці. У ходзе апэрацыі спэцслужбаў у Кіргізстане былі зьнішчаныя 6 прыхільнікаў ІД і яшчэ 7 затрыманыя. Яны плянавалі шэраг тэрактаў, а таксама напад на расейскую базу ў кіргіскім горадзе Кантэ.

Спэцыяліст у галіне бясьпекі Артур Медзетбэкаў, да якога зьвярнулася Радыё Азатлык (кіргіская служба РС) адзначае, што ў апошнія гады Максат Кунакунаў быў больш вядомы сваёй дэмакратычнай пазыцыяй і яго датычнасьць да баевікоў павінна ўстанавіць сьледзтва. Паводле экспэрта, падпольныя ячэйкі Ісламскай дзяржавы існуюць у Кіргізстане. Каля 400 грамадзян гэтай краіны бяруць удзел у баявых дзеяньнях на баку экстрэмістаў у Сірыі ды Іраку.

XS
SM
MD
LG