Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачаліся міжнародныя вайсковыя вучэньні «Хуткі трызубец»


У Львоўскай вобласьці Ўкраіны на Явораўскім палігоне пачаліся міжнародныя вайсковыя вучэньні Rapid Trident — 2015 («Хуткі трызубец»), у якіх удзельнічаюць 1800 вайскоўцаў з 18 краін, у тым ліку ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Грузіі, Польшчы і краін Балтыі.

Як паведамляюць у Міністэрстве абароны Ўкраіны, мэта вучэньняў — падрыхтоўка вайскоўцаў да абарончых спэцапэрацыяў з улікам вопыту ўкраінскай арміі ў баявых дзеяньнях у Данбасе.

Палкоўнік Аляксандар Сівак, які кіруе на вучэньнях украінскімі вайскоўцамі, заявіў, што прысутнасьць на манэўрах прадстаўнікоў арміяў 18 краін сьведчыць «пра шырокую міжнародную падтрымку ў барацьбе ўкраінскага народа за сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны як дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы».

Вучэньні «Хуткі трызубец — 2015» працягнуцца да 31 ліпеня.

XS
SM
MD
LG