Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 ліпеня: візыт у Беларусь старшыні АБСЭ


Вёска Якушоўка - месца жыхарства К. Каліноўскага і яго сям'і
Вёска Якушоўка - месца жыхарства К. Каліноўскага і яго сям'і

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У рамках візыту ў Менск дзейнага старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Сэрбіі Івіцы Дачыча адбудзецца яго сустрэча з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем

Чакаецца, што дзейны старшыня АБСЭ таксама возьме ўдзел у сустрэчы ў Менску падгрупаў Кантактнай групы па Ўкраіне

Ва Ўкраіна пачынаюцца ваенныя вучэньні Rapid Trident з удзелам вайскоўцаў ЗША і шэрагу іншых краінаў НАТО.

У расейскім Растове-на-Доне Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд правядзе першае слуханьне па справе ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова

Вашынгтон, міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес прыбудзе з візытам у ЗША

У гісторыі:

356 да н. э. — Герастрат спаліў Храм Артэміды ў Эфэсе.

1917 — у Менску пачаўся Зьезд беларускіх арганізацыяў i партыяў, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацыяў.

Сьцяпан Некрашэвіч
Сьцяпан Некрашэвіч

1930 — арыштаваны Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадзкі дзяяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня Інстытуту беларускай культуры.

1940 — абвяшчэньне аб далучэньні да СССР сэймамі Латвіі і Літвы і думай Эстоніі.

1969 — амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым зь зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках экспэдыцыі карабля «Апалён-11» на Месяц).

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на плянэце за ўсю гісторыю назіраньня − 89,2°C.

1995 — пачалося вяшчаньне беларускага незалежнага Радыё 101,2.

1999 — маніфэстацыі ў Менску з нагоды завяршэньня пяцігадовага легітымнага прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

356 да н. э. — Аляксандар Македонскі, цар Македоніі, стваральнік імпэрыі.

1860 — Антон Каменскі, беларускі, польскі і францускі ілюстратар і графік.

1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец.

1899 — Эрнэст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік.

1951 — Робін Уільямс, амэрыканскі актор і прадусар

У гэта дзень памерлі:

2011 — Казімір Сьвёнтак, каталіцкі кардынал, першы Архібіскуп — мітрапаліт Менска-Магілёўскі (1991-2006)

Цытата:

У Сусьвеце безьліч сьветаў, а я яшчэ і аднаго ня заваяваў

Аляксандар Македонскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG