Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураджэнец Баранавічаў 28 гадоў быў старшынём амэрыканскай Антыдыфамацыйнай Лігі


Сёньня сыходзіць у адстаўку Абрахам Фоксман, які на працягу многіх гадоў узначальваў Антыдыфамацыйную лігу.

Ліга зьяўляецца самай уплывовай амэрыканскай арганізацыяй па барацьбе з антысэмітызмам.

75-гадовы Фоксман 50 гадоў працаваў у гэтай праваабарончай арганізацыі, прычым 28 з іх зьяўляўся яе кіраўніком. На пасадзе старшыні Лігі яго зьменіць 44-гадовы Джонатан Грынблат, былы супрацоўнік адміністрацыі Абамы.

Абрахам Фоксман нарадзіўся ў 1940 годзе ў Баранавічах (Беларусь), у гады вайны быў схаваны няняй-каталічкай. У 1950 годзе, разам з бацькамі эміграваў у ЗША. Атрымаў юрыдычную адукацыю, у 1965 годзе пачаў працу ў Антыдыфамацыйнай лізе, паступова стаўшы тварам гэтай арганізацыі.

У 2006 годзе Фоксман быў уганараваны францускім ордэнам Ганаровага легіёну, у тым жа годзе ён стаў ляўрэатам польскай прэміі «Арол» Яна Карскага.

Асноўнай мэтай АДЛ зьяўляецца барацьба з антысэмітызмам як з палітычнай зьявай, маніторынг выпадкаў антысэмітызму па ўсім сьвеце і падтрымка асьветніцкіх і адукацыйных праграмаў, накіраваных на барацьбу з расавымі і іншымі забабонамі. Гадавы бюджэт арганізацыі складае каля 60 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG