Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр экс-сьпікер Дзярждумы РФ Генадзь Селязьнёў

абноўлена

У Маскве на 68-м годзе памёр экс-сьпікер Дзярждумы Генадзь Селязьнёў. Пра гэта ў нядзелю ўвечары, 19 ліпеня, паведаміў Інтэрфаксу зяць палітыка Андрэй Андрэеў.

«Генадзь Мікалаевіч памёр сёньня ноччу, дома. Ён цяжка хварэў і ў апошнія некалькі дзён яго стан рэзка пагоршыўся — лекары ўжо нічога не маглі зрабіць», — прыводзіць агенцтва словы Андрэева.

У пачатку ліпеня паведамлялася аб шпіталізацыі Селязьнёва ў сувязі з ускладненьнямі пасьля запаленьня лёгкіх.

Генадзь Селязнёў нарадзіўся 6 лістападзе 1947 г. у Сярова Сьвярдлоўскай вобласьці. Сваю працоўную дзейнасьць пачаў у 1965 годзе ў пасады токара на прадпрыемстве № 730 у Ленінградзе. Там жа скончыў факультэт журналістыкі Ленінградзкага дзяржаўнага унівэрсытэту.

З 1980 па 1988 гады быў галоўным рэдактарам газэты «Комсомольская правда». Са сьнежня 1988 па люты 1991 года — галоўны рэдактар Настаўніцкай газэты, на гэтай пасадзе спрыяў заснаваньню конкурсу «Настаўнік года СССР». З лютага 1991 г. заняў пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Праўда», пасьля жнівеньскіх падзей 1991 стаў яе галоўным рэдактарам.

Селязьнёў быў дэпутатам Дзярждумы першых чатырох скліканьняў з 1993 года па 2007 год. У 1995 годзе быў абраны намесьнікам старшыні Дзярждумы, кіраваў узаемадзеяньнем ніжняй палаты парлямэнту са сродкамі масавай інфармацыі. З 1996 года па 2003 год быў сьпікерам Дзярждумы.

Генадзь Селязьнёў (разам з Чарнамырдзіным і Строевым) уваходзіў у так званы «крамлёускі дэсант», накіраваны у лістападзе 1996 Ельцыным у Менск «ратаваць Лукашэнку ад імпічмэнту». Пасьля гэтага быў распушчаны Вярхоўны Савет 13-га скліканьня. Як лічыць Сяргей Навумчык, «гэта быў дзяржаўны пераварот».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG