Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка зноў заявіў, што Ўкраіна застанецца «унітарнай дзяржавай»


Прэзыдэнт Украіны пра зьмены ў Канстытуцыю адносна Данбасу: «Новыя паўнамоцтвы, але ніякага асобнага статусу»

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў пра намер дамагацца ўнясеньня паправак у канстытуцыю адносна ўсходніх раёнаў краіны ўжо гэтай восеньню.

Як вынікае са звароту, які зьмешчаны на сайце кіраўніка Ўкраіны, папраўкі, якіх дамагаецца прэзыдэнт, не прадугледжваюць «ніякага асаблівага статусу» для гэтых тэрыторый Украіны. Разам з тым, паводле Пятра Парашэнкі, як у Данбасе, гэтак і ва ўсіх рэгіёнах Украіны, мясцовыя абшчыны «атрымаюць значна больш паўнамоцтваў і магчымасьцяў».

Выказваючыся пра дэцэнтралізацыю ўлады ва Ўкраіне, Пятро Парашэнка адзначыў, што яна не закране сфэраў абароны, зьнешняй палітыкі, правоў чалавека. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што і прэзыдэнт, і Канстытуцыйны суд, і Вярхоўная Рада атрымаюць права прыпыняць паўнамоцтвы тых органаў самакіраваньня, якія паспрабуюць прыняць сэпаратысцкія рашэньні. Пятро Парашэнка зноў выказаўся супраць фэдэралізацыі Ўкраіны і заявіў, што краіна застанецца ўнітарнай дзяржавай.

16 ліпеня Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову аб уключэньні ў парадак дня законапраекту аб унясеньні зьменаў у Канстытуцыю аб дэцэнтралізацыі ўлады і накіраваньні гэтага праекту ў Канстытуцыйны суд. Пастанова была прынятая большасьцю ў 288 дэпутатаў, супраць выказаліся 58.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG