Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі прайшла антырасейская дэманстрацыя ФОТА


Акцыя была дазволеная ўладамі.

Каля 3 тысяч чалавек узялі ўдзел ў антырасейскай дэманстрацыі, якая прайшла 18 ліпеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі. Акцыя была дазволеная ўладамі. Падчас дэманстрацыі гучалі абвінавачаньні Расеі ў акупацыі тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а таксама заклікі да грузінскіх уладаў «не супрацоўнічаць з ворагам».

«Мы сабраліся тут, каб паказаць, што агрэсіўная палітыка Расеі ў 21 стагодзьдзі — гэта анахранізм», — заявіла агенцтву Франс Прэс адна з арганізатараў акцыі Тамара Чарголеішвілі.

Напярэдадні МЗС Грузіі праз швайцарскую амбасаду накіраваў Расеі ноту пратэсту ў сувязі з аднабаковай дэмаркацыяй мяжы Паўднёвай Асэтыі, у выніку чаго нафтаправод Баку-Супса апынуўся ў акупаванай зоне. Афіцыйная Масква гэта абвяргае.

Расейская Фэдэрацыя прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пасьля ўзброенага канфлікту ў 2008 годзе. Незалежнасьць гэтых рэспублік прызналі толькі Нікарагуа і невялікая дзяржава ў Ціхім акіяне Вануату. Тбілісі заяўляе, што канфлікт быў справакаваны Масквой, а грузінскія тэрыторыі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі лічыць акупаванымі.

Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG