Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскі аўтавакзал выправіў «Дні нядзелі» на «Дні тыдня» пасьля публікацыі на сайце Свабоды


Цяпер на табло «Дні тыдня»

Цяпер на табло «Дні тыдня»

На Магілёўскім аўтавакзале выправілі памылку ў напісаньні на беларускай мове назвы аднаго з інфармацыйных слупкоў на электронным табло раскладу аўтобусных рэйсаў. «Дні нядзелі» было напісана на табло. Цяпер назва слупка — «Дні тыдня».

У адміністрацыі аўтавакзалу прызналі, што не зьвярталі ўвагі на моўную хібу табло. Патлумачылі, што яе «празявалі» спэцыялісты зь менскай фірмы, якая рабіла электронны інфармацыйны стэнд для аўтавакзалу. Паабяцалі выправіць памылку і слова сваё стрымалі.

Памылку выправілі неўзабаве пасьля публікацыі пра памылкі ў напісаньні беларускіх слоў і словазлучэньняў у візуальным афармленьні гарадзкой публічнай прасторы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG