Лінкі ўнівэрсальнага доступу

140 млн рублёў — столькі Віцебскі аблвыканкам патраціць на новы сайт


Тэндэр на мадэрнізацыю сайту Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту разьмясьціла Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі.

Як пішуць Народныя Навіны Віцебска, прыкладны кошт працаў — 140 000 000 рублёў.

Тэрмін на распрацоўку і запуск новай вэрсіі сайту даецца невялікі, згодна з умовамі тэндэру яна павінна быць гатовая да 5 кастрычніка 2015, г. зн. распрацоўнікі павінны пасьпець да пачатку галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Аплата працаў па мадэрнізацыі будзе ажыцьцяўляцца са сродкаў абласнога бюджэту.

Для сайта павінен быць распрацаваны новы мастацкі стыль, мадыфікаваныя існуючыя модулі і распрацаваны новыя, акрамя таго ён павінен быць прыведзены ў адпаведнасьці са стандартам СТБ 2105-2012.

З новых функцый і сэрвісаў патрабуецца рэалізаваць разьдзел актуальных навін на галоўнай старонцы з магчымасьцю пераключэння па тэмах «з анімацыйнымі эфэктамі», таксама ў сайту аблвыканкаму, нарэшце, павінна зьявіцца вэрсія, адаптаваная для прагляду з мабільных прыладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG