Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі знайшлі цела спэцагента, які зьдзесьніў самагубства


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спэцслужбы неаднаразова абвінавачваліся ў датычнасьці да праслухоўваньня тэлефонаў палітычных апанэнтаў

У Паўднёвай Карэі супрацоўнік Нацыянальнай выведкі знойдзены мёртвым у аўтамабілі на горнай дарозе. Яго сьмерць зьвязваюць з шэрагам выкрытых фактаў праслухоўваньня тэлефонаў. Гаворка ідзе пра сакрэтныя апэрацыі па рэгістрацыі размоваў і вызначэньні месцазнаходжаньня абанэнтаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2012.

Урад і Нацыянальная выведвальная служба адпрэчваюць абвінавачваньні апазыцыі ў тым, што абсталяваньне і праграмнае забесьпячэньне, закупленае ў італьянскай кампаніі, ужывалася для праслухоўваньня тэлефонных размоваў грамадзян Паўднёвай Карэі. Улады сьцьвярджаюць, што клапаціліся аб павышэньні эфэктыўнасьці кампутарных сыстэмаў у сувязі з пагрозамі, якія сыходзяць ад Паўночнай Карэі.

Як паведамляе Бі-бі-сі, спасылаючыся на інфармацыю свайго карэспандэнта ў Паўднёвай Карэі, супрацоўнік выведкі пакінуў перадсьмяротную запіску, у якой напісаў, што праслухоўваньне вялося менавіта дзеля выяўленьня небясьпечных сувязяў з агентамі КНДР, а не для ачарненьня палітычных апанэнтаў дзейнага прэзыдэнта краіны.

Выведка Паўднёвай Карэі мае сумнеўную рэпутацыю яшчэ з часоў пераходу краіны да дэмакратыі ў 1980-х гадах і лічыцца адказнай за выкраданьні і забойствы. На цяперашнюю выведвальную службу падобныя падазрэньні не распаўсюджваюцца, тым ня менш, яе супрацоўнікі аказваліся аб’ектамі некалькіх расьсьледаваньняў, у прыватнасці, у сувязі з умяшаньнем у выбарчыя кампаніі.

Апазыцыйныя дзеячы ў Паўднёвай Карэі сьцьвярджаюць, што спэцслужбы далёкія ад выкананьня «палітычнага нэўтралітэту», парушаюць закон і зьяўляюцца палітычнай прыладай у руках прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG